Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Зарэчка

На поўдзень ад Дняпроўска-Бугскага канала ў жніўні 1943 г. утварылася партызанская зона даўжынёй 70–80 км і ў глыб 50–60 км. Уплыў партызан распаўсюджваўся далёка за межамі гэтай «партызанскай рэспублікі». Непадалёку ад в. Сварынь Драгічынскага раёна быў створаны партызанскі аэрадром, які адыграў вялікую ролю ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Пінскага і Брэсцкага партызанскіх злучэнняў. Летам і восенню 1943 г. акупанты некалькі разоў спрабавалі захапіць вёскі ўздоўж канала. Асабліва цяжкія баі ішлі ля вёсак Адрыжын, Перакрысце, Кончыцы, Махро, Кублік, Белін, Зарэчка, Ляхавічы. У лютым – сакавіку 1944 г. партызаны гераічна вытрымалі 40-дзённую абарону на працягласці 50 км уздоўж канала. Абарона Дняпроўска-Бугскага канала вялася фарміраваннямі Брэсцкага і Пінскага партызанскіх злучэнняў.

Мікалай Іванавіч Навумчык нарадзіўся 8 снежня 1970 г. у вёсцы Зарэчка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У школе любіў літаратуру, з цікавасцю пісаў сачыненні, двойчы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Самы цікавы дзень лета». З пятага класа супрацоўнічаў з раёнкай «Запаветы Леніна», дасылаў допісы ў газету «Піянер Беларусі».